Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google прызнаў створаны беларусамі сэрвіс для сну найлепшай мабільнай праграмай году


Каманда Loóna (зьлева направа): Дзьмітры Дорын, Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Андрэй Янчурэвіч
Каманда Loóna (зьлева направа): Дзьмітры Дорын, Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Андрэй Янчурэвіч

Сусьветны ІТ-гігант Google прызнаў створаны беларусамі сэрвіс Loona найлепшай мабільнай праграмай 2020 году.

Мабільная плятформа Google Play штогод вызначае найлепшыя прадукты ў шэрагу намінацый. «Найлепшая мабільная праграма» (Best App) — ці ня самая прэстыжная зь іх.

Сэрвіс для сну Loóna зьявіўся ў жніўні мінулага году. Яго распрацавалі беларускія праграмісты — ІТ-прадпрымальнікі Андрэй Янчурэвіч, Дзьмітры Дорын, Сяргей Ганчар і Яўген Неўгень. Яны вядомыя як стваральнікі пасьпяховага сэрвісу фота- і відэафільтраў для сэлфі MSQRD, купленага ў 2016 годзе Facebook'ам.

Сама каманда называе Loóna гідам, які «адпраўляе вас у начное падарожжа». Карыстальнік выбірае сцэну, адпаведную свайму настрою, а затым «размалёўвае чароўныя лякацыі» — і расслабляецца. Loóna ўяўляе сабою камбінацыю візуальнага шэрагу, гукавой атмасфэры, узаемадзеяньня з карыстальнікам і гісторыі. Усё разам дапамагае стварыць умовы для сну. Рэйтынг праграмы ў Google Play — 4,4, у App Store — 4,9.

Часопіс GQ Russia нядаўна прызнаў каманду распрацоўшчыкаў Loóna «бізнэсоўцамі году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG