Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія Азэрбайджану ўвайшла ў Лачынскі раён паміж Карабахам і Армэніяй


Азэрбайджанскія вайскоўцы заяжджаюць ў Агдамскі раён 24 лістапада 2020
Азэрбайджанскія вайскоўцы заяжджаюць ў Агдамскі раён 24 лістапада 2020

Азэрбайджанскія вайскоўцы ўвайшлі ў Лачынскі раён – ён аддзяляе тэрыторыю Нагорнага Карабаху ад Армэніі.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Азэрбайджану.

Гэта апошні з трох раёнаў, які пераходзіць пад кантроль Баку паводле трохбаковага пагадненьня аб спыненьні агню ў самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспубліцы.

На старонцы ў YouTube Міністэрства абароны Азэрбайджану апублікавала відэа, на якім відаць, як вайскоўцы заяжджаюць у рэгіён.

Такім чынам, пад кантроль Азэрбайджану перайшлі ўсе раёны па пэрымэтры Нагорнага Карабаху, які былі пад кантролем армянскіх сіл з пачатку 1990-х, акрамя пяцікілямэтровага так званага Лачынскага калідора, які злучае Карабах з Армэніяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG