Сілавікі не далі маршу паўнавартасна адбыцца на традыцыйным маршруце: перакрывалі дарогу, абступалі людзей, разьбівалі на асобныя групы, не далі сабрацца ў адну калёну, а ў канцы маршу правялі затрыманьні ўдзельнікаў і журналістаў.
Як паведамляюць валянтэры, мінулай ноччу зь міліцэйскіх пастарункаў Менску выпусьцілі ня ўсіх затрыманых, частку накіравалі да суду ў ізалятар на Акрэсьціна.
Паводле сэрвісу пошуку затрыманых http://spiski.live/ вядома некалькі прозьвішчаў удзельнікаў маршу, якіх перавезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сярод іх Ганна Казлоўская і Рэната Савіцкая.