Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін рабочы «Беларуськалію» далучыўся да страйку. ВІДЭА


Пратэст супраць фальсыфікацый і гвалту. Салігорск, 17 жніўня.
Пратэст супраць фальсыфікацый і гвалту. Салігорск, 17 жніўня.

Шахтары патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, новых прэзыдэнцкіх выбараў, вызваленьня палітвязьняў і спыненьня гвалту.

Падземны трактарыст 4-га рудаўпраўленьня Віктар Гурыновіч апублікаваў відэазварот, запісаны ў шахце:

«Наша Радзіма ў страшнай бядзе. І мы, яе дзеці, апынуліся ў самым сэрцы трагедыі! Сілавы блёк выкарыстоўвае рэпрэсіі супраць свайго народу, супраць яго голасу, супраць мірнага пратэсту, супраць будучыні нашай Бацькаўшчыны. Краіна задыхаецца ў хвалях незаконнага перасьледу паводле палітычнай прыкметы. Краіна задыхаецца ад хлусьні і дыскрымінацыі нацыянальнай культуры і мовы.

Мы на мяжы гуманітарнай катастрофы: катаваньні, зьдзекі, забойствы, гвалт над іншадумцамі, над простымі цывільнымі – гэта тое, што тут адбываецца кожны дзень. Гэта што, цывілізаваная краіна ХХІ стагодзьдзя? Чаму так адбылося? Што стала апошняй кропляй? Чаму спружына больш не сьціскаецца? Прычына адна – насельніцтва Беларусі стамілася трываць непрафэсіяналізм, хамства і неадэкватнасьць нелегітымнай улады, якая замест дыялёгу прапануе толькі жорсткі ціск і агрэсію. Час нагадаць, што мы ня быдла, мы – Людзі.

Трэцяе дзесяцігодзьдзе нас прымушаюць маўчаць. Нам было страшна. І цяпер нам страшна. І ў будучыні страху не пазьбегнуць. Не баіцца толькі хворы. Але маўчаць больш нельга. Я бачу толькі адзіны мірны шлях барацьбы за свае правы – далучэньне да агульнанацыянальнага страйку і падтрымка патрабаваньняў страйкаму «Беларуськалія». Беларусі жыць! Беларусам быць і заставацца Людзьмі!», — заявіў Віктар Гурыновіч.

Як паведамляе страйкам салігорскага «Беларуськалію», колькасьць страйкоўцаў на прадпрыемстве расьце. Да палітычных патрабаваньняў, сярод якіх адстаўка Лукашэнкі і новыя прэзыдэнцкія выбары, 30 лістапада далучыліся:

  • Антаніна Ўюхіна, апэратарка заправачных станцыяў ПУУСТ рудніку 3-га рудаўпраўленьня
  • Аляксандар Макаед, электрасьлесар дзяжурны і рамонту абсталяваньня 4-га рудаўпраўленьня
  • Андрэй Батуеў, машыніст горных машынаў рудніку 3-га рудаўпраўленьня.

Агулам колькасьць страйкоўцаў

набліжаецца да 100 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG