Эканаміста затрымалі 29 лістапада.
Сьведка з праваахоўных органаў заявіў, што Крук нібыта ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Зьміцер настойваў, што яго затрымалі ў краме: ён убачыў ланцуг сілавікоў і вырашыў зайсьці ўсярэдзіну, каб пазьбегнуць сустрэчы зь імі. Міліцыянты зайшлі сьледам і пачалі выцягваць мужчын.
«Адзін сказаў: „Затрымліваем“. Нас вывалаклі на вуліцу, — расказаў Зьміцер Крук. — Паколькі ніякіх масавых мерапрыемстваў у гэтым пэрымэтры не было, адпаведна, браць удзел у тым, чаго няма, немагчыма».
Але аргумэнтаў эканаміста суд не пачуў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: