Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 студзеня «Брестской газете» адмовілі ў паслугах друкарні


Незалежнай прэсы ў шапіках «Белдруку» цяпер няма
Незалежнай прэсы ў шапіках «Белдруку» цяпер няма

Кіраўніцтва «Брэсцкай друкарні» паставіла перад фактам калектыў выданьня: новая дамова налета падпісвацца ня будзе.

27 лістапада на імя галоўнага рэдактара выданьня Віктара Марчука прыйшоў факс з подпісам дырэктара «Брэсцкай друкарні» Вячаслава Шахлевіча, у якім гаварылася, што ад 1 сьнежня «з тэхнічных прычынаў» графік выхаду газэты ссоўваецца на 15.00 з ранейшых 9.00.

А ўжо 30 лістапада ад імя кіраўніка друкарні прыйшоў яшчэ адзін факс.

«Паведамляем, што 31 сьнежня мінае тэрмін дзеяньня дамовы. Ад 1 студзеня 2021 году новае пагадненьне з ТАА «Брестская газета» на друкаваньне заключацца ня будзе», — напісана ў лісьце.

Раней у Беларусі перасталі друкаваць «Народную волю», «Комсомольскую правду в Беларуси», «СН+». «Народная воля» друкавалася нейкі час пад Масквой, але друкарня разарвала зь ёю дамову, і газэта часова прыпыніла выхад на паперы. На паўгода спыніўся выхад «Газеты Слонімскай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG