Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад праўладным лістом спартоўцаў падпісаліся каля 2500 чалавек, заявіў намесьнік міністра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пад праўладным лістом падпісаліся каля 2500 спартоўцаў. Гэта сказаў намесьнік міністра спорту і турызму Аляксандар Баравуля ў эфіры СТВ.

У ліку першых зварот падпісалі алімпійскія чэмпіёны

  • Алкяксей Абалмасаў (веславаньне на байдарках і каноэ),
  • Сяргей Булыгін (біятлён).
  • Аляксандар Масяйкоў (веславаньне на байдарках і каноэ),
  • Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславаньне),
  • Яніна Правалінская-Карольчык (штурханьне ядра)

На сайце «Спортивной панорамы», дзе апублікаваны ліст, сьпісу падпісантаў па-ранейшаму няма.

Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў з патрабаваньнямі правесьці новыя выбары, вызваліць палітвязьняў падпісалі 1227 чалавек. Усе іх імёны — у адкрытым доступе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG