Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Хіжынкову асудзілі яшчэ на 15 сутак


Вольга Хіжынкова
Вольга Хіжынкова

Міс Беларусь — 2008 і былой прэс-сакратарцы берасьцейскага «Дынама» Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Як паведамляе tut.by, гэта ўжо трэці суд над Хіжынковай паводле артыкула 23.34 КаАП. На сёньняшнім працэсе абвінавачаньне грунтавалася на фатаздымку ў Instagram і відэаздымцы за 25 кастрычніка.

Суд прысудзіў Вользе Хіжынковай яшчэ да 15 сутак арышту.

Як расказаў адвакат Хіжынковай, гэты новы тэрмін ня будзе паглынацца папярэднімі (па ранейшых эпізодах Вольга атрымала 12 і 15 сутак арышту). Таму адлік будзе пачаты з 26 лістапада, а выйсьці па ім яна мае 11 сьнежня.

Вольгу Хіжынкову затрымалі 8 лістапада, агулам яна правядзе за кратамі больш як месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG