Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як можна сустрэць 90-годзьдзе Ўладзімера Караткевіча


Уладзімер Караткевіч
Уладзімер Караткевіч

26 лістапада — дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча. 90-годзьдзе клясыка беларускай літаратуры сёлета будзе адзначацца ў складаных умовах пандэміі каранавірусу і рэпрэсіяў супраць удзельнікаў грамадзкіх пратэстаў. Саюз беларускіх пісьменьнікаў раіць — што можна паглядзець, каб натхніцца і ўзгадаць любімага пісьменьніка.

1. Вялікі онлайн-канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча зь песьнямі на вершы паэта — 26 лістапада ў 21.00. 👉🏻 Квіткі тут.

2. Літаратурна-музычны спэктакль «Наш Караткевіч» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі РТБД. Прэм’ера — 26, 27 лістапада.

Уладзімер Караткевіч у грыбах
Уладзімер Караткевіч у грыбах

3. Навюткі фільм «Уладзімер Караткевіч. Дзікае паляваньне вяртаецца!» ад каманды «Лябірынтаў».

4. Выстава «З кніг Уладзімера Караткевіча» ў Музэі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уладзімер Караткевіч у Друі. 1973
Уладзімер Караткевіч у Друі. 1973

5. Мастацкая выстава «Княства вобразаў і слоў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

5. Выстава «Ўладзімер Караткевіч у выяўленчым мастацтве» ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры.

Уладзімер Караткевіч у Празе. Зьлева – Міхась Забэйда-Суміцкі, жонка пісьменьніка Валянціна, справа – Вацлаў Жыдліцкі. 1960-я гады. Фота. С. Панізьніка.
Уладзімер Караткевіч у Празе. Зьлева – Міхась Забэйда-Суміцкі, жонка пісьменьніка Валянціна, справа – Вацлаў Жыдліцкі. 1960-я гады. Фота. С. Панізьніка.

6. Онлайн-імпрэза «Вандроўны тост» 26 лістапада ў 18.00 ад Беларускага ПЭНу / PEN Belarus 👉🏻 Спасылка на трансьляцыю на Youtube.

7. Кніжная навінка Вячаслава Рагойшы «Дзесяць саг пра Караткевіча» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

8. Юбілей Уладзімера Караткевіча на сайце і ў сацсетках Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Эксклюзіўныя матэрыялы, зьвязаныя з асобай творцы, прэзэнтацыя песьні Алеся Камоцкага на словы У. Караткевіча і іншыя цікавосткі!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG