Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За содні ў Беларусі выявілі 1483 новыя выпадкі COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За апошні дзень у Беларусі зарэгістравалі 1483 новыя выпадкі інфэкцыі COVID-19. Памерлі 8 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.​

Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу дасягнула 125 482, памерлых — 1104 чалавек.

Паправіліся і выпісаныя 850 чалавек за дзень, 104 698 — за ўвесь час.

Днём раней, 22 лістапада, паведамлялі пра 1564 новых хворых і 7 сьмерцяў.

Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў у абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер патрэбна насіць маскі. Сродкі індывідуальнай засьцярогі прадпісана выкарыстоўваць ува ўсіх грамадзкіх памяшканьнях і ў грамадзкім траснпарце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG