Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: У Менску затрымалі актывістку, якая ў ліку іншых вяла папулярны тэлеграм-канал


Будынак Сьледчага камітэту ў Менску
Будынак Сьледчага камітэту ў Менску

Затрымалі Ірыну Шчасную супрацоўнікі СК альбо КДБ, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС.

Калі маці Ірыны заходзіла ў пад’езд, «супрацоўнікі ЖЭС» спыталі ў яе, ці ёсьць у кватэры гарачая вада. Маці дзяўчыны адказала, што не жыве тут. Тыя зайшлі зь ёй у падʼезд, а калі яна адчыніла даччыны дзьверы, жорстка адштурхнулі сталую жанчыну. Супрацоўнік, які гэта зрабіў, прадставіўся Паўлам Сідарчуком.

У кватэры Ірыны правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, грошы. Мяркуецца, што актывістку даставілі для допыту ў Сьледчы камітэт.

Затрыманьне і ператрус адбыліся на вачах 10-гадовага сына Ірыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG