Фота Васіля Фядосенкі, на якім сілавік указвае жэстам на параненага пратэстоўца Яўгена Заічкіна, што ляжыць на зямлі, агенцтва Reuters пазначае як адзін з «фатаздымкаў году». Заічкіна паранілі ў Менску падчас сутыкненьняў пасьля закрыцьця выбарчых участкаў 9 жніўня.
І яшчэ фота Васіля Фядосенкі. Удзельніца пратэсту абдымае супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС Беларусі, які стаіць на варце падчас дэманстрацыі апазыцыі ля Дома ўраду на плошчы Незалежнасьці ў Менску 14 жніўня.