Вады ў 10-тысячным мікрараёне не было тры дні. Людзі зь іншых раёнаў прывозілі ваду ў бутэльках, а таксама запрашалі жыхароў Новай Баравой да сябе памыцца.
Прычынай зьнікненьня вады было наўмыснае пашкоджаньне запорнай арматуры.
17 лістапада ў Новай Баравой у дадатак да вады на нейкі час зьнікала ацяпленьне.
Мяцежная Новая Баравая
Мікрараён Новая Баравая пад Менскам праславіўся сваёй палітычнай актыўнасьцю яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі. Тамтэйшыя жыхары праводзілі флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, масава запісваліся ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзілі ўласныя ланцугі салідарнасьці і шэсьці са сьцягамі.
Затрыманьні АМАПам, дадатковыя патрулі міліцыі і барацьба ўладаў з масавым вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў сталі часткай штодзённага жыцьця мікрараёну.