Латвія працягвае прымаць уцекачоў зь Беларусі. Гэта людзі, якія пацярпелі падчас акцый пратэсту або якім пасьля затрыманьняў на радзіме пагражае крымінальная адказнасьць. У Латвіі яны праходзяць лячэньне, рэабілітацыю, а потым вымушаныя чакаць атрыманьня афіцыйнага статусу ўцекачоў. Відэа «Настоящего времени».