16 лістапада ў Баранавічах судзяць затрыманых у Івацэвіцкім раёне жыхароў Салігорску — удзельнікаў экскурсіі на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі.
13 лістапада 45 сябраў страйкаму «Беларуськалію» і жыхароў Салігорску затрымалі ў Івацэвіцкім раёне. Праз тое, што яны фатаграфаваліся зь бел-чырвона-белым сьцягам, іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Выходныя яны правялі ў СІЗА Баранавічаў.
Судзьдзя Н.Кміта ўжо прысудзіла Валянціну Скарбічу 7 сутак арышту, Максіму Малочку — 10 сутак, Пятру Печкурову і Аляксандру Бірулю — 12 сутак, Сяргею Казельку — 15 сутак. Дзьмітрыю Сідарчуку далі 540 рублёў штрафу, Натальлі Шафрановіч — 270 рублёў, паведамляе ТГ-канал страйкаму «Беларуськалію».
Пазьней дадаліся яшчэ прозьвішчы дзесяці асуджаных: