Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Рамана Бандарэнкі дагэтуль не аддаюць сям’і


Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

Гібельлю 31-гадовага Рамана Бандарэнкі займаецца Генэральная пракуратура. Раніцай сямʼя паехала ў ведамства, каб атрымаць дазвол на выдачу цела, але на прыём не змагла трапіць. З мамай Рамана таксама ніхто ня зьвязваўся, піша Tut.by.​

«Мама Рамана сёньня двойчы прыяжджала ў Генэральную пракуратуру. А 9-й раніцы дзяжурны сказаў прыяжджаць у 11.00, потым сказалі чакаць адказу і зьвяртацца пазьней», — кажа Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі.

Праверку па факце сьмерці пачаў праводзіць Сьледчы камітэт, а 13 лістапада Аляксандар Лукашэнка даручыў Генпракуратуры ўзяць пад кантроль расьсьледаваньне гібелі рамана Бандарэнкі.

«Яшчэ ў пятніцу былі ў Сьледчым камітэце, там адказалі — справа ўжо ў Генпракуратуры, зьвяртацца трэба туды. Мы так і зрабілі, адказу не атрымалі. Нам казалі, што менавіта сьледчы павінен даць дазвол на выдачу цела. Мы ня ведаем нічога: зрабілі экспэртызу ці не, цела Рамана нам пакуль не аддалі, з намі ніхто ня зьвязваўся. Трэба ж плянаваць пахаваньне… пайшоў чацьвёрты дзень», — кажа сястра Бандарэнкі.

Блізкія Рамана кажуць, што адна з рытуальных заляў прапанавала ім свае паслугі, а потым сказала: «Мы вымушаныя вам адмовіць». Прычын не патлумачылі.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
  • 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
  • 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG