Сама меней тры выбухі сьвятлашумавых гранат прагучалі ля мэтро «Пушкінская»: спачатку два на самой плошчы, а потым адзін – каля кінатэатру «Аўрора».
Журналісты пабачылі тут параненую ў нагу жанчыну, у яе трапіў аскепак гранаты.
Пасьля выбухаў сілавікам удалося разагнаць калёну пратэстоўцаў, якая прыйшла з Каменнай горкі. Дзясяткі людзей затрымалі.