Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец з турмы зьвярнуўся да вернікаў. Ягоны ліст зачытала жонка. ВІДЭА


Вольга Севярынец чакае мужа Паўла каля менскага ізалятара часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна. 22 ліпеня 2020 году.
Вольга Севярынец чакае мужа Паўла каля менскага ізалятара часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна. 22 ліпеня 2020 году.

«Я буду ягоным голасам», — кажа Вольга Севярынец у відэа, у якім чытае ліст Паўла Севярынца са сьледчага ізалятара нумар 1 Менску, што на вуліцы Валадарскага.

У лісьце Павал Севярынец разважае, што такое народ, якая нацыянальная ідэя беларусаў, што ім патрэбна для адраджэньня і пераадоленьня цяперашняга пэрыяду несправядлівасьці і рэпрэсій, калі ў Беларусі адновіцца закон.


«Духоўны корань зла ў Беларусі — нераскаяны камунізм. Сёньняшнія нашы праблемы — гэта толькі лёгкі душок чырвонага пекла, якое 100 гадоў гарыць у нас пад нагамі. Пекла, у якім загінулі мільёны беларусаў. Падручнікі, помнікі, чырвоныя сьвяты... ды наогул уся кандовая, скляпаная скрываўленымі сярпамі і молатамі саўковая сыстэма. Немцы выракліся нацызму. Гэтаксама, усенародна, з пакаяньнем, мусім выракацца камунізму і мы», — перакананы Павал Севярынец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG