Падзеі 15 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
15 лістапада — міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні. Штогод, пачынаючы ад 1981, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя, выказвае салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі. У часе выбарчай кампаніі 2020 і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку і Павал Севярынец, дагэтуль за кратамі.
Дзень у гісторыі
1416 — сабор біскупаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага.
1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.
1918 — закрылася Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920 — у Жэнэве прайшло першае пасяджэньне асамблеі Лігі Нацый, створанай годам раней.
1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.
1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.
1962 — стварылі Саюз кінэматаграфістаў Беларусі.
1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла сваю незалежнасьць, якую прызнала толькі Турэччына.
1988 — Парлямэнт Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў выгнаньні абвяшчае аб стварэньні незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай у Ерусаліме.
У гэты дзень нарадзіліся
1738 — Уільям Гершэль, астраном, які адкрыў плянэту Уран.
1869 — Чарлз Вільсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927).
1907 — Клаўс Шэнк фон Штауфэнбэрг, палкоўнік вэрмахта, выканаўца замаху на Адольфа Гітлера.
1919 — Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША.
1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.
У памяці
1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.
1907 — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага.
7 пытаньняў і адказаў пра Кастуся Каліноўскага
1908 — Цысі, маньчжурская імпэратарка.
1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.