Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by абскардзіў папярэджаньне Міністэрства інфармацыі


Офіс Tut.by у Менску
Офіс Tut.by у Менску

Tut.by 12 лістапада абскардзіў у Вярхоўным судзе адно папярэджаньне Міністэрства інфармацыі. У верасьні міністэрства падало пазоў аб пазбаўленьні Tut.by статусу СМІ і прыпыніла гэты статус на тры месяцы — да 30 сьнежня 2020 году.​

Суд прызнаў несапраўдным адно папярэджаньне Міністэрства інфармацыі – ад 9 верасьня (артыкул пра дачку рэдактаркі Галіны Ўласік). У задавальненьні астатніх патрабаваньняў кампаніі суд адмовіў. Астатнія два папярэджаньні і юрыдычныя наступствы пазбаўленьня статусу СМІ застаюцца ў сіле.

Суд пастанавіў спагнаць зь Мінінфарма ў адрас Tut.by 1350 рублёў, з Tut.by – 300 рублёў за аказаньня юрыдычных паслуг адваката Міністэрства інфармацыі.

Перад пачаткам судовага паседжаньня супрацоўнікі ў цывільным адмовіліся прапусьціць у Вярхоўны суд рэдактарку Tut.by Ганну Калтыгіну, якая павінна была даваць паказаньні як сьведка. Калтыгіну не хацелі пускаць у суд, бо на ёй быў белы сьвітшот з надпісам «Зачем? Затем». Калтыгінай дазволілі падняцца ў залю судовага паседжаньня пасьля ўмяшаньня судзьдзі Алы Крывіцкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG