Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі перашкаджалі людзям з інваліднасьцю правесьці чарговы марш


Марш людзей з інваліднасьцю, 5 лістапада
Марш людзей з інваліднасьцю, 5 лістапада

Некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна сабраліся а 14-й гадзіне каля Чырвонага касьцёла і рушылі на праспэкт Незалежнасьці. Правесьці марш ім перашкаджалі сілавікі.

На рагу гатэля «Менск», побач з касьцёлам, стаялі чатыры мікрааўтобусы. Адтуль насустрач удзельнікам маршу выйшлі сілавікі ў чорным. Людзі разьвярнуліся і ідуць назад на плошчу. Сілавікі рушылі за імі.

Удзельнікі маршу выстройваюцца ў ланцуг на плошчы ўздоўж праспэкту. Супрацоўнікі міліцыі ў форме папярэдзілі іх праз мэгафон аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і папрасілі разысьціся. Пратэстоўцы павольна рухаюцца ўздоўж праезнай часткі, іх суправаджаюць мікрааўтобусы зь сілавікамі.

Марш плянавалі правесьці пад лёзунгам «Людзі з інваліднасьцю супраць „бязьмежжа“» ў знак салідарнасьці з тымі, каго затрымалі з палітычных матываў.

«Мы ёсьць! І ў нас ёсьць грамадзянская пазыцыя і права яе выказваць. Мы будзем гуляць да поўнай перамогі! Мы будзем гуляць за ўсіх, хто затрыманы! Мы будзем гуляць за ўсіх, хто баіцца», — сьцьвярджалася ў анонсе маршу.

Папярэдні марш адбыўся 5 лістапада. Тады падчас акцыі затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку журналістку Анастасію Захарэвіч. Яе арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і за непадпарадкаваньне міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG