Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па дапамогу ў фонд BYSOL зьвярнуўся 461 звольнены сілавік


Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі расказаў прадстаўнік фонду Яраслаў Ліхачэўскі.

Паводле Ліхачэўскага, рэальная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія звольніліся пасьля падзей 9–12 жніўня, можа быць у некалькі разоў большай.

«Да нас зьвярнуўся 461 прадстаўнік сілавых ведамстваў, — сказаў Ліхачэўскі. — Гэта тыя людзі, якія запісалі відэазвароты, запоўнілі ўсе неабходныя формы. Мяркую, гэта толькі частка тых, хто звольніўся. Сілавікоў запалохваюць, ім кажуць, што нашыя грошы ідуць ад «лялькаводаў», яны баяцца і замбаваныя. Дапускаю, што рэальная колькасьць сілавікоў, якія звольніліся, у некалькі разоў большая».

Ліхачэўскі таксама паведаміў, што зараз фонд BYSOL перастаў прымаць заяўкі аб дапамозе ад прадстаўнікоў праваахоўных структур. Гэта адбылося роўна праз тры месяцы пасьля падзей 9 жніўня. Паводле яго, адразу пасьля абвяшчэньня хуткага спыненьня прыёму заявак адбыўся іх усплёск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG