Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 10 дзён арышту атрымалі прызэр Алімпіяды Краўчанка і шматразовы чэмпіён Беларусі Ганін, журналіст Лява – 15


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзесяціборца Андрэя Краўчанку і кікбаксэра Івана Ганіна, мяркуючы па сьпісах зьняволеных у жодзінскім ізалятары, таемна асудзілі на 10 дзён арышту.​

Адвакатаў да затрыманых не пускалі, пра суды абаронцам не паведамлялі.

Спартоўцаў затрымалі 8 лістапада на «Маршы народаўладзьдзя» у Менску.

  • Андрэй Краўчанка – срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2008 году ў дзесяціборʼі.
  • Іван Ганін – шматразовы чэмпіён Беларусі ў кікбоксінгу і тайскім боксе.

Журналіста Арцёма Ляву, які асьвятляў акцыю пратэсту 8 лістапада ў Менску, пакаралі арыштам на 15 дзён.

У нядзелю 8 лістапада ў Менску падчас пратэстаў затрымалі больш за тысячу чалавек. У суботу 7 лістапада сілавікі разагналі марш мэдыкаў, які не пасьпеў пачацца, і схапілі каля 50 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG