Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістцы «Нашай Нівы» Кацярыне Карпіцкай прысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі, якую яна асьвятляла


Сумесны марш пратэсту жанчын і людзей з інваліднасьцю.
Сумесны марш пратэсту жанчын і людзей з інваліднасьцю.

Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Лідзія Цяліца прысудзіла 15 сутак адміністратыўнага арышту журналістцы «Нашай Нівы» Кацярыне Карпіцкай, паведамляе БАЖ.

Учора суд над Карпіцкай не адбыўся, бо ў судзьдзі скончыўся працоўны дзень. Сёньня разгляд справы цягнуўся больш за 3 гадзіны.

Карпіцкую затрымалі 7 лістапада на Жаночым маршы ў Менску, які яна асьвятляла як журналістка. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG