Пасьля 15 сутак арышту на волю выйшаў актывіст Зьміцер Дашкевіч. Ён расказаў пра ўмовы ў камэрах, у якіх не адны суткі без матрасаў і вады ўтрымлівалі капітана міліцыі Дзьмітрыя Кулакоўскага, былога кіраўніка ДАІ Менскай вобласьці Сяргея Маслоўскага, паэта Дзьмітрыя Строцава, трэнэра Юрыя Булата.