Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі ў Літву нелегальна прабраліся 19 чачэнцаў


У Салечніцкім раёне Літвы супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Літвы (VSAT) затрымалі групу з 19 мігрантаў, якія нелегальна прыбылі ў Літву зь Беларусі. Іншаземцы, якія ня маюць дакумэнтаў, папрасілі прыстанішча ў Літве. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнай памежнай службы Літвы.

У сераду ўвечары супрацоўнікі віленскай памежнай заставы заўважылі групу падазроных асобаў у лясным масіве каля вёскі Новыя Мяжаны (Naujieji Miežionys) Салечніцкага раёну. Пасьля затрыманьня выявілася, што гэта былі 5 мужчын, 4 жанчыны і, паводле папярэдніх дадзеных, 10 непаўналетніх. Ні ў кога з затрыманых не было дакумэнтаў, якія б засьведчылі іх асобу. Паводле папярэдніх зьвестак, яны прадставіліся грамадзянамі Расеі чачэнскай нацыянальнасьці. У мігрантаў былі заплечнікі, асабістыя рэчы, прадметы гігіены.

Кіноляг, які агледзеў мясцовасьць, дзе затрымалі гэтую групу, і службовы сабака ня выявілі больш нічога падазронага. Устаноўлена, што іншаземцы прыбылі ў Літву ў недазволеным месцы, перайшоўшы рэчку Гярвіне, якая праходзіць уздоўж літоўска-беларускай мяжы. Мігранты, якія пераадолелі гэты водны бар’ер, мелі намер прайсьці ўглыб літоўскай тэрыторыі, але супрацоўнікі VSAT затрымалі іх за паўкіляметра ад мяжы.

Чачэнцы падалі пісьмовыя заявы на часовае тэрытарыяльнае прыстанішча ў Літве. Іх асобы высьветлілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG