Журналістку Насту Захарэвіч затрымалі ў кветкавай краме каля ГУМу ў Менску. Раней яна правяла за кратамі сем дзён.
Захарэвіч стаяла каля праспэкту Незалежнасьці, дзе праходзіў марш людзей з інваліднасьцю. Амапаўцы кінуліся за ёй. Захарэвіч зайшла ў кветкавую краму, дзе яе і затрымалі.
Прычына цяперашняга затрыманьня невядомая.
Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць
- Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
- Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
- На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
- Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
- Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
- У краіне 144 палітычныя вязьні.