188 супрацоўнікаў Вялікага тэатру Беларусі падтрымалі звольненых на мінулым тыдні калег і заклікалі дырэкцыю тэатру перагледзець сваё рашэньне. Відэа апублікаваў фэйсбук Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.
Пасьля акцыі салідарнасьці 27 кастрычніка з Опэрнага звольнілі:
- дырыжора тэатру, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка мэдаля Францішка Скарыны Андрэя Галанава,
- першую скрыпку аркестру Рэгіну Саркісаву,
- скрыпачку Алу Джыган,
- альтыстку Аляксандру Пацёміну.
Раней Галанаў і Саркісава падпісалі зварот культурных дзеячоў з нагоды ўльтыматуму.