Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адклалі ўвядзеньне забароны на аборты пасьля масавых пратэстаў


Шматтысячны пратэст у Варшаве супраць забароны на аборты, 28 кастрычніка
Шматтысячны пратэст у Варшаве супраць забароны на аборты, 28 кастрычніка

У Польшчы ўрад адкладае выкананьне рашэньня Канстытуцыйнага суду аб забароне абортаў па мэдычных паказаньнях на фоне масавых пратэстаў. Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

«Ідзе дыскусія, і было б нядрэнна даць некаторы час дыялёгу і пошуку новай пазыцыі ў гэтай сытуацыі, якая выклікае эмоцыі», — сказаў ён.

У канцы кастрычніка Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў неканстытуцыйнай норму, якая дазваляе перарываць цяжарнасьць пры выяўленьні прыроджаных дэфэктаў у плода. Гэтай прычынай тлумачылі 98% усіх легальных абортаў у краіне.

Рашэньне выклікала масавыя пратэсты па ўсёй краіне.

У адной толькі Варшаве на вуліцы 30 кастрычніка выйшлі каля 150 тысяч чалавек. Актывісты па ўсёй краіне перакрывалі дарогі, зрывалі царкоўныя службы. Тры дзесяткі чалавек уварваліся ў касьцёл у Познані, скандуючы падчас імшы «Мы стаміліся» і «Пакіньце нас у спакоі». У Катавіцах паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону шматтысячнай акцыі. У Кракаве людзі сабраліся ля дыяцэзіяльнай курыі з плякатамі «Тыя, хто жывуць у Польшчы, у цырку не сьмяюцца».

Штогод у Польшчы праводзіцца каля тысячы легальных апэрацый для перапыненьня цяжарнасьці, 98% зь якіх — з прычыны паталёгіяў плода.

Групы абароны правоў жанчын адзначаюць, што цяперашняя колькасьць абортаў сярод польскіх грамадзянак, якія праводзяцца альбо падпольна, альбо ў іншых краінах, дасягае 80-120 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG