Грамадзянская кампанія дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_Help за 10 дзён выплаціла 400 тысяч рублёў.
Усяго яна падтрымала больш за 2700 заявак.
Людзі ахвяравалі 3,49 мільёна даляраў.
Ад пачатку дзейнасьці BY_Help выплаціла агулам 3,2 мільёна рублёў на дапамогу рэпрэсаваным.
Патнэрская кампанія Media Solidarity Belarus сабрала больш за 70 тысяч эўра для дапамогі журналістам і рэдакцыям.
Кампанія BY_help дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, пабітым і параненым сілавікамі, у выключным выпадку — аплатай адвакацкіх паслуг.
Большая частка выплат ідзе параненым і аштрафаваным.
Заяўкі апрацоўваюць паводле жывой чаргі, тэрмін разгляду — 3-4 тыдні, тлумачыў Андрэй Стрыжак у сваім фэйсбуку.