Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падрабязнасьці нападу ў Ніцы: адну з ахвяраў абезгаловілі


Ніца. 29 кастрычніка
Ніца. 29 кастрычніка

У Ніцы невядомы напаў з нажом на людзей, якія знаходзіліся ў базыліцы Нотр-Дам. Паліцыя спачатку паведаміла пра двух загінулых і адным параненым.

Паводле інфармацыі мэра Ніцы Крысьціяна Эстразі, загінулі трое, двое зь якіх былі забітыя непасрэдна ў саборы. Адзін з загінулых — сьвятар.

Адну з ахвяраў абезгаловілі, паведамляе Reuters. Гэта пацьвердзіў і Эстразі. Паводле яго, нападнік скарыстаўся тым жа мэтадам, што і тэрарыст у горадзе Канфлан-Сэнт-Анарын. 16 кастрычніка там быў забіты настаўнік Самюэль Паці.

Нападніка затрымалі паліцыянты. Ён паранены. Пра асобу і матывы злачынства пакуль не паведамляецца. У ходзе нападу ён выкрыкваў: «Алах Акбар», распавёў мэр Ніцы. Ён назваў напад тэрактам.

Расьсьледаваньнем займаецца антытэрарыстычная пракуратура.

Найбліжэйшыя гадзіны ў Ніцу прыедзе прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Сёньня ж у Авіньёне на паўднёвым усходзе Францыі невядомы з нажом спрабаваў напасьці на паліцэйскіх. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя Europe 1. Ён пагражаў мінакам і выкрыкваў «Алах Акбар». Яго застрэлілі паліцэйскія.

У Саудаўскай Аравіі затрыманы мясцовы жыхар, які напаў на ахоўніка консульства Францыі ў Джыда. Ахоўнік атрымаў лёгкія раненьні, паведамляе паліцыя.

Напад у Ніцы адбылося празь некалькі дзён, пасьля забойства ў прыгарадзе Парыжа настаўніка Самюэля Паці.

Выкладчык, абмяркоўваючы з вучнямі свабоду слова, паказаў на ўроку карыкатуры на прарока Мухамэда. 16 кастрычніка ён быў забіты. Падазраваны — этнічны чачэнец з Масквы Абдул Анзор выклаў у свой твітэр фатаграфію абезгалоўленага Паці, заявіўшы, што «пакараў сьмерцю» яго за абразу прарока.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў напад «ісламісцкіх тэрактам», заявіў, што іслам знаходзіцца ў стане крызісу, і заклікаў да абароны сьвецкіх каштоўнасьцяў Францускай рэспублікі ад радыкальнага ісламу.

Заявы Макрон пра іслам выклікалі абурэньне ў шэрагу краін Блізкага Ўсходу. Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абвінаваціў Макрона ў ісламофобіі і параіў яму «лячыць псыхіку».

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў напісаў у сваім телеграм-канале, што прэзыдэнт Францыі сам становіцца падобны на тэрарыста і «завуалявана заклікае мусульман зьдзяйсьняць тэракты».

Учора францускі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo выйшаў з карыкатурай на Эрдагана на вокладцы.

У чацьвер мусульмане адзначаюць дзень нараджэньня прарока Мухамеда, карыкатуры на якога сталі разьмяшчаць у Францыі пасьля забойства настаўніка Самюэля Паці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG