Падзеі 29 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
За ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.
Таксама ў гэты дзень
1989 — на Дзяды адбылося шэсьце ў Курапаты, мітынг-рэквіем і ўсталяваньне Крыжа Пакуты, які быў асьвячоны прадстаўнікамі чатырох хрысьціянскіх цэркваў. З таго моманту пачалася народная мэмарыялізацыя Курапатаў.
1992 — Вярхоўны Савет адхіліў ініцыятыву БНФ аб правядзеньні рэфэрэндуму аб датэрміновых парлямэнцкіх выбараў паводле новага дэмакратычнага закону, за які выказалися больш як 384 000 грамадзянаў Беларусі (пры патрэбных 350 тысячах).
У гэты дзень нарадзіліся
1451 — Хрыстафор Калюмб, славуты мараход, які кіраваў гішпанскай экспэдыцыяй у Індыю, у выніку якой была адкрытая Амэрыка.
1938 — Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнаўца, фальклярыст, бібліёграф, перакладчык.
У памяці
1861 — Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф, пісьменьнік, публіцыст і тэатральны крытык.