Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочаму «Гродна Азот» прысудзілі 30 дзён арышту за мітынгі


Belarus - the building of the Hrodno Azot plant, Hrodna, 27Oct2020
Belarus - the building of the Hrodno Azot plant, Hrodna, 27Oct2020

Супрацоўніку «Гродна Азот» і актывісту незалежнага прафсаюзу на заводзе Аляксандру Жуку суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў 30 сутак арышту за ўдзел у двух мітынгах пратэсту.

Як расказаў калега Жука, той пасьпеў пазваніць жонцы і сказаць пра гэта.

Аляксандар Жук зьбіраўся падтрымаць страйк на прадпрыемстве, але зьнік каля 6:30 ранку 27 кастрычніка. Увечары ён пазваніў жонцы з КДБ і паведаміў, што яго забралі на гутарку. Жук заставаўся ў ізалятары да суду.

Што адбываецца на «Гродна Азот». Каротка

  • Цэх «Аміяк-3» не прыняў начную зьмену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк цэх «Карбамід-4».
  • Работнікі паведамляюць, што адзазу 11 чалавек звольнілі «задняй датай».
  • Частка рабочых страйкуе з 26 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG