Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры ў будынак ДАІ кінулі бутэльку з запальнай вадкасьцю і напісалі на сьцяне «Адплата!» ФОТА і ВІДЭА


Машына ДАІ, ілюстрацыйнае фота.
Машына ДАІ, ілюстрацыйнае фота.

28 кастрычніка ў 3 гадзіны 30 хвілін у Мазыры невядомы падышоў з тыльнага боку да адміністрацыйнага будынку ДАІ Мазырскага РАУС, разьбіў шыбу на першым паверсе і кінуў унутр памяшканьня бутэльку з запальнай вадкасьцю, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.

Адзін пакой выгараў, пацярпелых няма. Заведзена крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Як паведамляе МУС, у выніку пажару ў кабінэце, дзе месьціцца добраахвотная народная дружына, пашкоджаны сьцены, падлога, падвоканьне і офісная тэхніка. Таксама з вонкавага боку будынку на сьцяне пад пабітай шыбай фарбай напісалі «Возмездие!» («Адплата!»)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG