Які вынік першага дня пасьля сканчэньня тэрміну ўльтыматуму Ціханоўскай? Якія настроі работнікаў на прадпрыемствах? Што азначае рэакцыя Масквы на пачатак нацыянальнага страйку ў Беларусі? Якія цяпер настроі ў беларускай намэнклятуры?
Гэтыя тэмы абмяркоўваюць старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай канфэдэрацыі працы Аляксандар Ярашук і дыплямат, былы памочнік прэзыдэнта і пасол Беларусі ў Славаччыне, ініцыятар руху «Я — грамадзянін» Ігар Ляшчэня.
Ярашук:
- Я і ў жніўні, і пазьней казаў, што мы ня бачым настрою, каб рабочыя спынялі свае канвэеры і вытворчасьці.
- Пасьля ўчорашніх падзеяў стала відавочным, што ўльтыматум сваю ролю адыгрывае.
- Мае чаканьні былі меншыя, чым тое, што адбылося.
- На «Гродна Азоце» можна казаць пра паўнавартасны страйк.
- Вельмі ўразіў парыў студэнтаў.
- Тое, што Сьвятлана рызыкнула зрабіць такі крок, гэта сябе апраўдвае.
- Сьвятлана вяртае сабе палітычную ініцыятыву.
- Улады і напярэдадні сыходу будуць сьпяваць «Все хорошо, прекрасная маркиза».
- Транзыт улады ў Беларусі адбудзецца на працягу некалькіх месяцаў.
- Расея ўплывае і будзе ўплываць на Беларусь. Але трэба і нам уплываць на Расею, на кіраўніцтва Расеі.
- Нам нікуды ад яе не падзецца, у нас прарасейскае грамадзтва.
- Ва ўладнай эліце ўяўленьне, што яны ў бункеры.
- У эліты ёсьць спадзеў, што пры дапамозе Расеі будзе наступнік, які захавае ўсе прынцыпы і функцыі ўлады сёньняшняй, у тым ліку і статусы цяперашняй кіраўнічай эліты.
- Расея ня можа дапусьціць, каб народ зьмяніў уладу. Калі б там ставіліся хаця б нэўтральна да нашай сытуацыі, тут праблема транзыту была б ужо вырашаная.
- Улада фармавалася 26 гадоў. Дзе ты знойдзеш іншых чыноўнікаў, каб кіраваць дзяржавай на ўсіх узроўнях?
- З чыноўнікамі трэба працаваць і падаваць ім сыгналы.
- 4 і 18 кастрычніка былі сур’ёзныя канфлікты ў сілавым блёку. Ёсьць немалая частка амапаўцаў, якія адмаўляюцца ўдзельнічаць у гэтым зьбіцьці і гвалце над удзельнікамі мірных акцыяў.
- Чым больш мірных шэсьцяў, чым больш будзе страйкаў, тым хутчэй гэтая сыстэма пойдзе ўразнос.
- На прадпрыемствах кіраўнічы пэрсанал і ІТР больш радыкальна настроеныя, чым шараговыя працаўнікі.
Ляшчэня:
- Напачатку з Масквы гучалі толькі словы падтрымкі, але пры гэтым увесь час устаўляліся шпількі, маўляў, мы думаем пра розныя варыянты.
- На мінулым тыдні Пуцін сказаў, што, магчыма, некаторыя беларускія сілавікі «перагнулі палку» і мусяць панесьці адказнасьць.
- Масква імкнецца крыху дыстанцыявацца ад Лукашэнкі. Яна ня можа ўзяць задні ход. Але яна ня хоча, каб зь ёй асацыяваўся ўвесь гэты гвалт і брутальнасьць.
- Усе заўважылі, што на перамовах у Сочы пра канстытуцыйную рэформу гаварыў толькі Пуцін, але не Лукашэнка.
- Калі ў Беларусі чхнецца, у Расеі ёсьць каму пажадаць здароўя.
- Раней лідэры ішлі за народам. Цяпер Ціханоўская зрабіла рызыкоўную спробу ўзначаліць рух народу.
- Рэальнай мэтай ультыматуму было паказаць, што пратэст жывы.
- Калі страйк ня будзе агульнанацыянальным, страйкоўцаў выкінуць за брамы заводаў.
- Лукашэнка цяпер закладнік свайго атачэньня. Раней было разуменьне, што большасьць народу яго падтрымлівае. Цяпер чыноўнікі — яго адзінае апірышча.
- На пэўным этапе чыноўнікі напалохаюць Лукашэнку і ўгавораць зрабіць больш хуткую ракіроўку, чым камбінацыя з рэфэрэндумам па Канстытуцыі.
- Казахстанскага варыянту ўжо ня будзе, казахстанскі варыянт быў зроблены ў спакойнай сытуацыі.
- Яго атачэньне вузкае, дамовіцца паміж сабой можна.
- Калі Шэйман прапанаваў Галоўчанку, там пралічвалі варыянт, што будзе, калі прэмʼер зьменіць Лукашэнку.
- Там дурных няма, там ёсьць цынікі.
- Чыноўніку-патрыёту патрэбная пэрсанальная альтэрнатыва. Цяпер яны ўспрымаюць сытуацыю — сыдзе Лукашэнка, будзе хаос, хто будзе весьці краіну?
- Ультыматум Ціханоўскай мабілізаваў толькі тых, хто зарэгістраваўся на «Голасе».
- Пратэстоўцы, акрамя «Сыходзь», павінны трансьляваць і пазытыў, людзям трэба казаць, куды іх вядуць.