Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэзыдэнта Польшчы выявілі каранавірус


Анджэй Дуда, архіўнае фота
Анджэй Дуда, архіўнае фота

23 кастрычніка польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда здаў тэст на каранавірус. Вынік станоўчы.

Пра гэта паведаміў у твітэры дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі.

Ён дадаў, што прэзыдэнт пачуваецца добра і сыходзіць на карантын.

У Польшчы 23 кастрычніка памерлі 168 чалавек з каранавірусам, за дзень больш як у 12 тысяч чалавек выявілі COVID-19. За час пандэміі зафіксавалі больш за 214 тысяч выпадкаў, памерлі больш як 4 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG