Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшоў ператрус у маці журналісткі, якая падала заяву ў СК пасьля раненьня


Сьледчы камітэт Беларусі
Сьледчы камітэт Беларусі

У маці журналісткі Ірыны Арахоўскай прайшоў ператрус.

Як напісала Арахоўская на сваёй старонцы ў фэйсбуку, ператрус адбыўся 19 кастрычніка: «Я праходжу сьведкай паводле арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Сьледчая сказала маме, што гэта зьвязана з маёй заявай у СК [Сьледчы камітэт] — 11 жніўня мяне падстрэлілі гумавай куляй падчас здымкаў (на мне была сіняя камізэлька). Паперу маме не пакінулі. Я падала заяву 17 жніўня, і да ўчорашняга дня СК праводзіў праверку, а потым правёў ператрус».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG