Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Партызанскім маршы» ў Менску прагучалі стрэлы


Менск, 18 кастрычніка
Менск, 18 кастрычніка

На акцыі пратэсту ў Менску прагучала сэрыя стрэлаў, падобных да выбухаў сьвятлашумавых гранатаў.

Пра гэта перадаў карэспандэнт расейскага агенцтва «РИА Новости».

Пры гэтым, як паведаміў агенцтву прадстаўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Раман Лашкевіч, сілавікі некалькі разоў стрэлілі ў паветра гумовымі кулямі пасьля таго, як у іх сталі кідаць камяні.

Паводле дадзеных карэспандэнта «РИА Новости», папераджальныя стрэлы прагучалі, калі шматтысячная калёна ўдзельнікаў акцыі падышла да кардону праваахоўнікаў на Партызанскім праспэкце, а затым накіравалася ў процілеглы бок да цэнтру гораду.

Сілавікі затрымалі аднаго з пратэстоўцаў, які падышоў да іх занадта блізка, і пасьля не рабілі ніякіх дзеяньняў. Перад кардонам быў у два рады расьцягнуты калючы дрот.

Праваахоўнікі не дазвалялі нікому пакінуць Партызанскі праспэкт, у тым ліку журналістам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG