17 кастрычніка ў Беларусі прайшлі некалькі акцый у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Магілёў
У Магілёве адбылося праўладнае шэсьце «За мирную Беларусь». У афіцыйных паведамленьнях яго арганізатара не называюць. У маршы бралі ўдзел праўладныя грамадзкія арганізацыі. Удзельнікі маршу з афіцыйнай сымболікай і кветкамі выгуквалі «За Беларусь», «Батька. Родина. Беларусь», «За Лукашенко».
Менск
На праспэкце Незалежнасьці прайшоў праўладны марш пад дзяржаўнымі беларускімі сьцягамі і сьцягамі СССР.
Менск-Віцебск
У Менску стартаваў аўтапрабег «За единую Беларусь». Яго ўдзельнікі праехалі ад Менску да Віцебску, зрабіўшы прыпынак на радзіме Лукашэнкі ў аграгарадку Александрыя, дзе для іх правялі экскурсіі.