Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дэмарш з кветкамі» ў Менску. Фотагалерэя

17 кастрычніка жанчыны ў Менску зладзілі дзьве акцыі – «Жаночы марш» і «Дэмарш з кветкамі». На традыцыйны суботні марш жанчыны сабраліся ля станцыі мэтро «Ўсход» і прайшлі па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Там удзельніцы акцыі разышліся, затрыманьняў гэтым разам не было.

У рамках «дэмаршу з кветкамі» жанчыны гулялі з кветкамі і бел-чырвона-белымі парасонамі па праспэкце Незалежнасьці па адной, парамі і па некалькі чалавек. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці пэрыядычна езьдзілі машыны ДАІ і тры мікрааўтобусы з танаваным шклом, але затрыманьняў падчас акцыі не было.

XS
SM
MD
LG