Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Фільм пра старажытныя беларускія песьні, прызёр Міжнароднага канадзкага кінафэстывалю, прэзэнтавалі на Youtube

Фільм пра старажытныя беларускія песьні, прызёр Міжнароднага канадзкага кінафэстывалю, прэзэнтавалі на Youtube


16 кастрычніка на Youtube прэзэнтуюць фільм амэрыканскай беларускі Вольгі Дземкі «Песьні старой Эўропы — старажытныя беларускія народныя песьні», які распавядае пра зьнікаючыя культурныя традыцыі Беларусі.

У фільме можна пабачыць кадры з экспэдыцый 1980-х i 1990-x і запісы сьпевакоў з адлеглых беларускіх вёсак на Палесьсі, інтэрвію з апошнімі носьбітамі ўнікальных традыцый, размовы з экспэртамі-гісторыкамі і этнографамі. Фільм ствараўся на ўласныя грошы рэжысэркі з дапамогай сродкаў, сабраных падчас правядзеньня краўдфандынгавай кампаніі.

Фільм прыняў удзел у шматлікіх фэстывалях па ўсім сьвеце, яго паказвалі ў ЗША, Мэксіцы, Літве, Баўгарыі, Канадзе, на 23-м міжнародным фэстывалі «Лістапад» у межах праграмы «Беларуская панарама».

Стужка атрымала галоўную прэмію Міжнароднага канадзкага кінафэстывалю «Творачасьць» (Canadian Creation International Film Festival) у намінацыі «Найлепшы поўнамэтражны дакумэнтальны фільм», плятынавую ўзнагароду «Рэмі» на 50-м міжнародным кінафэстывалі Wordfest-Houston у катэгорыі «Кінавытворчасьць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў аб культуры» і шэраг іншых узнагародаў.

Рэжысэрка Воля Дземка з 2003 году жыве ў Сіэтле. Там у 2010 годзе скончыла Інстытут мастацтваў па спэцыяльнасьці «камэрцыйная фатаграфія», брала ўдзел у шэрагу конкурсаў і выставаў. Працавала прадзюсарам, рэжысэрам, асыстэнтам рэжысэра і апэратарам-пастаноўшчыкам кароткамэтражных фільмаў, рэклямных ролікаў і музычных кліпаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG