Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра страйкоўцаў «Беларуськалію» асудзілі яшчэ на 15 дзён. Ён толькі адседзеў 25


Страйк на «Беларуськаліі», архіўнае фота
Страйк на «Беларуськаліі», архіўнае фота

Сустаршыню страйкаму ААТ «Беларуськалій» Анатоля Бокуна 16 кастрычніка асудзілі яшчэ на 15 дзён адміністрацыйнага арышту, паведаміў страйкам у сваім тэлеграм-канале. Сёньня ён мусіў выйсьці на волю пасьля 25 содняў арышту.

22 верасьня Анатоля Бокуна пакаралі 25 соднямі адміністрацыйнага арышту, яго прызналі вінаватым паводле двух пратаколаў: артыкул 23.4 (непадпарадкаваньне) і артыкул 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Тады Анатоль Бокун стаў адзіным пакараным пасьля затрыманьня 22 рабочых, што выказвалі падтрымку шахтару Алегу Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне — з астатнімі правялі гутаркі і выпусьцілі.

31 жніўня Анатоль Бокун быў пакараны арыштам на 15 содняў у аналягічнай справе аб парушэньні парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG