Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Гедройця-2020 прысудзілі Сяргею Дубаўцу


Ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця — 2020 Сяргей Дубавец
Ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця — 2020 Сяргей Дубавец

Сёлетнюю літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Тантамарэскі​»​ (Бібліятэка Радыё Свабода).

Другое месца выпала Андрэю Адамовічу за кнігу «Песьня пра Цімура» («Янушкевіч»).

Трэцяе месца атрымала Зараслава Камінская за кнігу «Калядны стол» («Галіяфы»).

Буктрэйлер. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:56 0:00

У кароткім сьпісе прэтэндэнтаў на дзявятую прэмію Гедройця, акрамя названых, яшчэ тры кнігі:

Вольга Гапеева. «Кэмэл-Трэвэл». «Галіяфы», Менск, 2019.
Адам Глобус. «Рысы». «Логвінаў», Вільня, 2019.
Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“». «Рэгістар», Менск, 2019.

У журы прэміі Гедройця сёлета былі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуроляг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Прызавы фонд за першае месца складаецца зь дзьвюх частак: 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх — унёсак кампаніі «Каррэнсі Ком Бел» у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і лічыцца галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012); Уладзімер Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013); Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014); Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці» (2015); Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016); Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017); Уладзімер Арлоў, «Танцы над горадам» (2018); Ільля Сін, «Libido» (2019).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG