13 кастрычніка Беларусь разьвіталася з Валерам Шчукіным — апазыцыйным палітыкам, праваабаронцам, дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII скліканьня.
Валер Шчукін памёр 10 кастрычніка, яму было 78 гадоў. Разьвітаньне адбылося на вуліцы Альшэўскага ў Менску. Труну Валера Шчукіна як капітана другога рангу несьлі вайскоўцы. На разьвітаньні прысутнічалі журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці.
Пахавалі Валера Шчукіна на Чыжоўскіх могілках Менску.