Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што расказаў уласьнік кветкавай крамы, якога брутальна схапілі і зьбілі ў Менску. ВІДЭА


Раніцай 13 кастрычніка разам з жонкай затрымалі аднаго з уласьнікаў менскай крамы «Первый цветной» Максіма Харошына. Яго брутальна пабілі пры затрыманьні і пасьля ў РУУС, так што адразу зь міліцыі адправілі ў шпіталь.

Жонка Максіма Харошына Кацярына расказала, што мужа затрымалі каля 8:30 раніцы, калі яны разам выйшлі з дому і сядалі ў машыну. Да іх падбеглі 4 невядомыя ў цывільным зь пісталетамі, якія назваліся міліцыянтамі. Пры гэтым яны не прадставіліся. Побач стаялі дзьве машыны з нумарамі Магілёўскай вобласьці. Невядомыя заламалі рукі Кацярыне і Максіму, мужчыну паклалі на зямлю. Кацярыну з рукамі за сьпінай пасадзілі ў іншае сямейнае аўта, загадалі апусьціць галаву. Каля 15 хвілін невядомыя абшуквалі машыну сужэнцаў, забралі пашпарт і ўсе рэчы Максіма.

Кацярыну завезьлі за кут і высадзілі без ключоў ад машыны і тэлефона, таксама паведамілі, што аўта з Максімам павезьлі ў Першамайскае РУУС. Там жанчыне сказалі, што мужа затрымалі ў адміністрацыйнай справе аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

«Выкінулі з машыны, зьбілі, спачатку каля машыны, пасьля ў РАУС»

Максім Харошын расказаў Свабодзе, што мае чэрапна-мазгавую траўму, пералом носа, пашкоджаньне пляча і і мяккіх тканін.

«Выкінулі з машыны, зьбілі, спачатку каля машыны, пасьля ў РАУС. Проста ўламіліся ў машыну, выцягнулі на зямлю, зьбілі пакуль сядзеў за стырном. Я проста не зразумеў, хто гэта ўвогуле», — распавёў пра сваё затрыманьне Максім.

Маці Максіма сказала, што даведалася пра затрыманьне і зьбіцьцё ад свайго сярэдняга сына, які жыве ў Санкт-Пецярбургу.

«Заўтра дзень маці, заўтра Пакроў. І вось такі падарунак зрабілі мне, маці. У мяне тры сыны. Я гатова любога парваць, хто будзе гвалціць нашых дзяцей, унукаў», — сказала жанчына.

Яна дадала, што будзе дабівацца справядлівасьці.

«Зараз яго маглі абвінаваціць нават у падпале райхстагу, гэта ня дзіва. Зараз усё можна павесіць на яго», — пракамэнтавала маці Максіма абвінавачваньні яго ў падпале лецішча кіраўніка менскага АМАП.

Максім Харошын — суўласьнік крамы «Первый цветной». Кацярына расказала, што яе муж удзельнічаў у мірных маршах і дарыў кветкі жанчынам падчас акцыяў пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG