Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сам ты пацук!» У Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». Фотагалерэя

Пасьля жорсткага разгону нядзельнай акцыі пратэсту ў Менску 12 кастрычніка пэнсіянэры ў розных гарадах Беларусі сабраліся на акцыю пратэсту. У Менску гэта ўжо другі «Марш пэнсіянэраў», першы прайшоў 5 кастрычніка.

Сёньня пэнсіянэры а 15-ай гадзіне зноў сабраліся на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёла, а пасьля прайшлі па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Яны ішлі, скандуючы розныя лёзунгі: «Гэта наш горад», «Сыходзь!», «Верым, можам, пераможам», «Лукашэнку ў аўтазак!», «Сам ты пацук!» і іншыя.

Вядома, што сёньня акцыі пэнсіянэраў праходзіць таксама ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Лідзе.

XS
SM
MD
LG