Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 500 затрыманых на акцыях 11 кастрычніка ў Беларусі. Лік расьце

абноўлена

Колькасьць затрыманых на «Маршы годнасьці» па ўсёй Беларусі дасягнула 500 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Абсалютная бальшыня затрыманых у Менску, дзе сілавікі намагаліся ня даць людзям сабрацца ў агульную калёну. На пратэстоўцаў палявалі нават тады, калі дэманстрацыя фармальна скончылася і ўдзельнікі разыходзіліся малымі групамі.

Затрымлівалі таксама ў Берасьці, Віцебску, Гомлі, Горадні, Магілёве, Бабруйску, Маладэчне, Жлобіне, Кобрыні.

На думку прааабаронцаў, канчатковы лік будзе большым. У гэтым пераліку і некалькі дзясяткаў журналістаў — праваахоўнікі зрабілі ўсё, каб ня даць «зьняць карцінку».

Як адзначаюць назіральнікі, марш 11 кастрычніка паводле маштабу ўжываньня сілы і спэцсродкаў параўнальны зь першымі акцыямі пасьля асноўнага дня прэзыдэнцкіх выбараў 9–12 жніўня.

Людзей жорстка білі, закідвалі сьвятлашумавымі гранатамі, труцілі сьлезацечным газам, палівалі аранжавай жыжкай з вадамётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG