Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней 100 чалавек затрымалі на «Маршы гонару» ў Менску і рэгіёнах 


11 кастрычніка ў Менску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны «Марш гонару». Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў мірных акцый.

Паводле дадзеных на 17-ю гадзіну, колькасьць затрыманных перавысіла сотню.

У гэтым пераліку ня толькі непасрэдныя ўдзельнікі дэманстрацыі ў Менску і іншых гарадах, але і некалькі дзясяткаў (ужо мінімум 37) журналістаў беларускіх і замежных СМІ. У Менску затрыманыя 22 журналісты, у Горадні — 5, Віцебску — 4, Гомлі — 3, Берасьці — 2, Магілёве — 1, паведамляе БелаПАН.

Праваабаронцы перакананыя, што выніковая колькасьць будзе нашмат большая — брутальныя затрыманьні са зьбіцьцём на цэнтральных вуліцах і ў дварах працягваюцца па ўсім Менску. У астатніх гарадах пратэстоўцам не даюць нават сабрацца ў калёну.

Падчас разгону пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі сьвятлашумавыя гранаты і сьлезацечны газ, палівалі людзей з вадамётаў, стралялі ў паветра, білі дубінкамі і прыкладамі аўтаматаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG