Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навінах на БТ сустрэчу Лукашэнкі з палітвязьнямі схавалі ўсярэдзіне выпуску


Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка
Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка

Вечаровы выпуск навінаў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказаў навіну пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ толькі на 14-й хвіліне.

Перад гэтым у эфір выйшлі сюжэты пра моладзевы форум пад эгідай БРСМ, «патрыятычны аўтапрабег», а таксама інтэрвію з кіраўніком пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Валянцінам Семянякам пра «больш як 1000 прапаноў ад грамадзян па зьмене Канстытуцыі».

У хвілінным сюжэце пра сустрэчу Лукашэнкі паказалі апублікаваныя ўжо раней відэакадры, не падаўшы ніякай новай інфармацыі. За гэтым перадалі выказваньні праўладных камэнтатараў, якія пахвалілі «неверагодны ход прэзыдэнта, які пацьвердзіў, што ён абсалютна неардынарны палітык».

Сёньня ўдзень блізкі да прэс-службы прэзыдэнта тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што Лукашэнка сустрэўся ў сьледчым ізалятары КДБ з затрыманымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу апазыцыі. Сьцьвярджаецца, што Лукашэнка размаўляў са зьняволенымі чатыры з паловай гадзіны, але пра што — тайна.

Паводле апублікаванага пасьля сустрэчы фота і відэа, на сустрэчы прысутнічалі экс-прэтэндэнт у прэзыдэнты, былы старшыня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард Бабарыка, які ўзначальваў краўдфандынгавыя плятформы Ulej і MolaMola, выканаўца абавязкаў старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей, паліттэхноляг Віталь Шкляраў, юрыст, сябра Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава, бізнэсовец Юры Васкрасенскі, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзьмітры Рабцэвіч, юрысты Максім Знак і Ільля Салей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG