У падтрымку “жаночага дэмаршу супроць палітычных рэпрэсіў”, які прайшоў 10 кастрычніка ў Менску, выйшлі жанчыны ў многіх гарадах Эўропы: Кіеве, Мюнхэне, Бэрліне, Санкт-Пецярбургу, Лёндане, Варшаве, Лодзі, Парыжы, Брусэлі, Таліне, Рызе і іншых гарадах больш чым 20 краінаў. У маршы ў Вільні ўзяла ўдзел былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.